28.03.2018
Общество
755 просмотров
Вольга Дадыкіна, старшыня Мушынскага сельскага выканкама, што ў Амсціслаўскім раёне, на пасадзе ўжо каля 10 гадоў. Пакуль што яна працягвае працу. Але нядаўна на жанчыну завялі крымінальную справу, ёй пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення. Дадыкіну вінавацяць у тым, што ў 2015 і 2016 гадах яна складала на вяскоўцаў адміністратыўныя пратаколы, якія пасля сама ж і аплачвала.